З пачатку верасьня ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскай акупацыі каля дзьвюх тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 10 верасьня.
Пахаваньне брытанскай каралевы Лізаветы II пройдзе у панядзелак 19 верасьня ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лёндане, паведаміў Букінгемскі палац.
Рашэньнем Віцебскага абласнога суду было ліквідавана Віцебскае грамадзкае аб’яднаньне «Руская абшчына».
Міністэрства абароны Расеі 10 верасьня ўпершыню пасьля пачатку ўкраінскага наступленьня ў Харкаўскай вобласьці, у выніку якога быў прарваны фронт і вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў, ускосна пацьвердзіла адступленьне расейскіх войскаў.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
Дзесяць начэй запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды, сьведчыць аналіз BPN апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамета.
Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі на электраралі першы спартыўны электрамабіль, заявіла Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
Пачатак навучальнага году падчас вайны стаў для Украіны вялікім выпрабаваньнем. Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі Ўкраіны, у краінах Эўразьвязу знаходзіцца кожны сёмы ўкраінскі школьнік, гэта 640 тысяч дзяцей.