Уладзімір Зяленскі ляціць у Вашынгтон
Прэзідэнт Украіны сёння павінен сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі.
Візіт таксама будзе ўключаць выступ на сумесным пасяджэнні Кангрэса. Гэта будзе першая замежная паездка Уладзіміра Зяленскага пасля пачатку расейскага ўварвання ў лютым гэтага года. Чакаецца, што Байдэн абвесціць аб новым пакеце вайсковай дапамогі для Украіны коштам 1,8 млрд долараў, у яго могуць быць уключаныя ЗРК Patriot. Афіцыйна ў Белым доме не каментуюць візіт. Адмовіліся ад каментароў і ў офісе прэзідэнта Украіны.
Artykuł Уладзімір Зяленскі ляціць у Вашынгтон pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.