На хвалях Радыё Рацыя пачынае гучаць раман Міхала Андрасюка „Поўня”
Раман Міхала Андрасюка «Поўня» на нашых радыёхвалях будзе гучаць з 1 лютага кожны будні дзень у 13:20. Паўтор у 21:10 і ў наступны дзень у 10:20. У Польшчы на 2 гадзіны раней.
Artykuł На хвалях Радыё Рацыя пачынае гучаць раман Міхала Андрасюка „Поўня” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З серады, 1 лютага, на нашых радыёхвалях пачынае гучаць раман Міхала Андрасюка «Поўня». Гэты твор быў адзначаны дзвюма літаратурнымі прэміямі – імя Ежы Гедройца і«Гліняным Вялесам». І вось цяпер нашыя слухачы змогуць пачуць аўдыёверсію рамана, у якім сямейны летапіс перапісаны на метафізічным узроўні.
Напярэдадні радыёдэбюта з Міхалам Андрасюком пагутарыў Алесь Аркуш.
РР: Калі кніга прагучыць цалкам на Радыё Рацыя, ці ёсць такое жаданне затым выдаць раман «Поўня» ў аўдыёфармаце, каб была магчымасць камусьці падараваць, напрыклад, у роднай Гайнаўцы?
Міхась Андрасюк: Я не супраць. Увогуле думаю, што было б цікава зрабіць такі аўдыёбук і далучыць яго да польскага выдання. Бо па-беларуску ў Польшчы мала хто чытае, але паслухаць можа кожны і параўнаць як гэта гучыць на мове арыгіналу і як гэта гучыць у перакладзе. Такая задума была, але ці ўдасца – не ведаю. Часу бракуе.
РР: Калі кніга пачне гучаць у эфіры нашага радыё, ці чакаеш на нейкія водгукі? Хтосьці пачуе, хтосьці нейкую заўвагу скажа, хтосьці пазнае штосьці. Магчыма такое?
Міхась Андрасюк: Тут можна толькі здагадвацца. Але, канешне, было б цікава. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў пэўнай акрэсленай тэрыторыі, асабліва яе прыпушчанская частка. І тут сапраўды нашыя слухачы пазнаюць і людзей, пазнаюць і месцы, пазнаюць некаторыя падзеі, нават тыя падзеі, якія іх закранулі. Але не ведаю, ці спадзявацца нам на водгукі.
Цалкам размова:
Раман Міхала Андрасюка «Поўня» на нашых радыёхвалях будзе гучаць з 1 лютага кожны будні дзень у 13:20. Паўтор у 21:10 і ў наступны дзень у 10:20. У Польшчы на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На хвалях Радыё Рацыя пачынае гучаць раман Міхала Андрасюка „Поўня” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.