Жыццёвыя i творчыя прынцыпы вядомага этнахарэографа Мікалая Козенкі

Аб традыцыйным народным танцы Мікалай Аляксеевіч можа гаварыць бясконца. Вядомы дзеяч беларускай культуры, ураджэнец Мазыра ўпэўнены, што ў харэаграфіі беларусаў выяўляюцца глыбокія пачуцці і высокія маральныя якасці. 


Адзіны ў краіне этнахарэолаг, педагог, аўтар мноства кнiг, сцэнарыст і мастацкі кіраўнік рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» расказаў журналісту «Гомельскай праўды» аб сваіх жыццёвых арыенцірах, мiлагучнасці роднай мовы i модзе на ўсё беларускае. 

– Мікалай Аляксеевіч, раскажыце, дзе нарадзіліся, вучыліся. Як бы вы сябе адрэкамендавалі чытачам?

– Нарадзіўся я ў Целепунах Мазырскага раёна Палескай вобласці, у простай працоўнай сям’і. Нас, дзяцей, было пяцёра. Маці працавала брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Радзіма». Яна першая і адзіная дзяўчына на Мазыршчыне, якая ў 16 гадоў стала кіраваць трактарам. З часам авалодала ўсімі відамі тэхнікі і выдатна спраўлялася. Бацька – слесар, быў спецыялістам высокага класа. На жаль, ён трагічна загінуў, калі мне было шэсць. Клопат аб вялікай сям’і цалкам лёг на плечы маці. 

З-за цяжкіх матэрыяльных праб­лем мяне аддалі на выхаванне ў Мазырскую школу-інтэрнат. Займаўся ў танцавальным гуртку, спачатку школьным, затым у мясцовым Доме піянераў. Пазней паступіў у Магілёўскае культасветвучылішча на аддзяленне харэаграфіі. Дадаткова займаўся ў народным ансамблі танца «Вяснянка» ДК Магілёўскага аўтазавода ў вядомых харэографаў Мiкалая Дудчанкі і Валянцiны Гаявой, будучых стваральнікаў дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Мікалай Рыгоравіч – яго першы дырэктар і мастацкі кіраўнік, зусім нядаўна сышоў з жыцця. Вучобу па абранай прафесіі я працягнуў у Маскоўскім інстытуце культуры. На ўсё жыццё запомніў урокі выкладчыка рэжысуры балета і майстэрства, акцёра, саліста Вялікага тэатра СССР Аляксандра Радунскага, педагога ад Бога, выкладчыка гісторыі харэаграфіі, фальклору і этнаграфіі Клаўдзіі Макаравай. Пасля атрымання дыплома быў запрошаны на кафедру харэаграфіі Мінскага інстытута культуры, затым працаваў у рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культасветработы. Сёння даследую традыцыйную харэаграфічную спадчыну беларусаў, навучаю дзяцей і моладзь асновам беларускай народнай харэаграфіі. 

– Вы прайшлі вялікі творчы шлях. Якімі жыццёвымі прынцыпамі кіраваліся?

– Я ўпэўнены: чым больш чалавек аддае, тым больш да яго прыходзіць. Калі вы хочаце, каб ваша справа была паспяховай, трэба верыць у яе святасць, у яе вялікі сэнс. Аддаваць сябе без астатку. У сваёй дзейнасці кіраваўся дэвізам «Хто, калі не я?». Да майго 60-годдзя пад гэтай назвай выдадзена кніга. Ніхто не зможа зрабіць так, як змагу я, таму важна не адкладаць на доўгі час, а ўпэўнена і з радасцю выконваць усе справы з запланаванага, рухацца часам і супраць плыні.

– У звычайным жыццi вы размаўляеце па-беларуску. Як людзі рэагуюць, чуючы родныя словы?

– Мову, як і бацькоў, не выбіраюць. І я ганаруся не толькі сваёй сям’ёй, але і цудоўнай, прыгожай мовай нашага народа, якая, па дадзеных ЮНЕСКА, па мілагучнасці другая ў свеце пасля італьянскай. Шмат гадоў таму размаўляць па-беларуску было «нямодна». У 1980-м я быў адным з кіраўнікоў і харэографам-рэпетытарам Нацыянальнай мастацкай дэлегацыі на ХХІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Маскве. Прадстаўнікі ад кожнай краіны размаўлялі на сваёй мове, спявалі песні свайго народа, і гэта было натуральна і вельмі прыгожа. А мы не маглі здзівіць алімпійскую супольнасць ні беларускімі песнямі, ні танцамі, ні забавамі. Калі вярнуўся ў Мінск, вырашыў змяніць філасофію жыцця, творчасці і, галоўнае, стаўленне да каранёвай культуры беларусаў. Усюды, дзе мог, размаўляў па-беларуску. Сёння стаўленне людзей да беларускай мовы ў цэлым станоўчае, яна стала папулярнай у моладзевым асяродку. Што вельмі прыемна.

– Вы стаялі ля вытокаў найбуйнейшых навуковых праектаў, ініцыявалі мноства фестываляў і конкурсаў. Які рэалізаваны праект вам асабліва дарагі?

– Тут трэба вылучыць некалькі напрамкаў асабістай праектнай дзейнасці. Адзін з іх – даследаванне харэаграфічнай спадчыны беларусаў. На працягу дваццаці гадоў творчым калектывам вывучалі традыцыйныя віды і жанры беларускага народнага мастацтва. У выніку выдадзена шэсць тамоў у 10 кнігах збору «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (ідэя і агульнае рэдагаванне Тамары Варфаламеевай). І ў кожным з іх мае раздзелы: «Танцавальны фальклор», «Народныя гульні», «На­родная інструментальная музыка».

Другі напрамак – выдавецкая дзейнасць. Падрыхтаваны і выдадзены нотныя зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі», «Беларускія народныя танцавальныя песні», кнігі пра знакамітых асоб серыі «Выдатныя постаці Беларусі».
Найбольш прыкметныя ў грамадстве праекты практычнай накіраванасці: рэспубліканскія фестывалі фальклорнага мастацтва, конкурсы беларускай народнай харэаграфіі, турніры калектыўнай і сольнай народнай творчасці, у якіх выступаў як аўтар ідэі, навуковы і мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык. Кожны праект – пакуты творчасці.

– Вы шмат гаварылі пра значны для вас праект «Традыцыйная культура і дзеці». Што гэта за гісторыя?

– Яго завяршаючым этапам выступае рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» з шэрагам розных праграм і намінацый. Напрыклад, турнір дзіцяча-моладзевых фальк­лорных калектываў, спаборніцтвы танцавальных пар, конкурсы сольнай харэаграфічнай імправізацыі, выканаўцаў беларускай народнай прозы, канцэрты этнаграфічных гуртоў, майстар-класы па народных песнях і танцах і многае іншае. У кожнага свая эстэтыка, філасофія паводзін, дынаміка выканання кампазіцый, самабытная пластыка рухаў, манера і характар – тое, што адлюстроўвае адметныя мастацкія традыцыі свайго краю. Менавіта скіраванасць на мясцовую мастацкую культуру ў абрадах і звычаях, карагодах і музыцы, у народных строях і іх аздабленні, рамесніцкіх умельствах ёсць адзін з прынцыпаў «берагінскіх» культурна-адукацыйных праектаў. 

– Выдатна, што з часам пера­тварыўся ў нацыянальны фальклорны рух, які ахоплівае розных людзей.

– Так, дзяцей і моладзь, пе­раемнікаў і носьбітаў, аматараў і навукоўцаў, артыстаў-пачаткоўцаў і прафесіяналаў. Цікава, што пасля ў моладзевым асяроддзі больш актыўна нараджаюцца творчыя ініцыятывы. Напрыклад, правядзенне танцавальных вечарын. І гэта характэрна для розных куточкаў Беларусі. «Берагіня» ініцыявала стварэнне рэгіянальных фестываляў фальклору, конкурсаў беларускіх народных побытавых танцаў, у іх ліку гомельскі абласны конкурс «Вытокі», у Мінску – «Ветразь», «Мяцеліца», конкурсы апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак», спеўнага і музычнага інструментальнага выканальніцтва «Згукі мінуўшчыны».

– Чула, што вы рэспубліканскі фестываль называеце «вялікай Берагіняй». Існуе яшчэ і маленькая?

– Так, гаворка ідзе аб заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь, фальклорным гурце «Берагіня» Мётчанскай адукацыйнай установы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, які ў 2021-м адзначыў 25-годдзе. Менавіта праца гэтага калектыву дала штуршок да нараджэння ў нашай краіне нацыянальнага фальклорнага руху «Берагіня». Танцавальны гурт з аднайменнай назвай заснаваў разам з выдатным настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Антанінай Абрамовіч. На базе «малой Берагіні» адпрацоўваліся мадэлі інавацыйных мастацкіх праектаў, якія затым набывалі статус рэспубліканскіх. Фактычна на базе адной вясковай школы, Мётчанскай, стваралася сістэма этнавыхавання падрастаючага пакалення беларусаў.

– Калі гаварыць аб нацыянальным танцавальным руху, які танец можна назваць галоўным беларускім?

– Харэаграфічную культуру можа прадстаўляць шэраг традыцыйных скокаў. Найперш «Лявоніха», яе танцуе ўся Беларусь у розных формах і мностве варыянтаў. Не менш папулярная полька. Нягледзячы на тое, што першавытокі ў чэшскай польцы, беларусы танцуюць яе адметна. Прычым у нас розныя віды полек: «Трасуха», «Скакуха», «Дробная», «Соўгалка», «З паддзыгам». Унікальныя і традыцыйныя імправізацыйныя сольныя танцы, якія таксама яскрава прадстаўляюць самабытную харэаграфію беларусаў: «Жабка», «Заяц», «Мікіта», «Чобаты». Яны ўключаны ў праграму рэспубліканскіх харэаграфічных конкурсаў.

– Атрымліваецца, беларуская культура ў кожным рэгіёне краіны мае свае асаблівасці. Чым у гэтай сувязі вылучаецца Гомельская вобласць?

– Напрыклад, «Тураўскага карагода» больш нідзе няма. Шмат адметнасцяў у каляндарнай і вясельнай абраднасці. Моўныя асаблівасці, узоры на вопратцы, святочныя традыцыі – адрозненняў мноства.

– Яркае, крэатыўнае, таленавітае маладое пакаленне. Аднак некаторыя педагогі скептычна ставяцца да моладзі. А вы як ацэньваеце хлопцаў i дзяўчат?

– Яны з задавальненнем навучаюцца. Засвоіўшы праграму парных, сольных, танцаў тройкамі, чацвёркамі, польку імправізаваную, польку з камандамі, самастойна вывучаюць іншыя. Я выкладаю беларускі народны танец у фальклорным калектыве «Мілавіца» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» Мінска. На заняткі прыходзяць самыя розныя хлопцы і дзяўчаты. Асвойваюць «Лявоніху», «Польку», «Крыжачок», «Лысага», «Какетку» і «Каханачку». Авалодваюць ігрой на гармоніку, скрыпцы, дудцы і акарыне, іншых музычных інструментах. Гэта сапраўдная творчая моладзь. Але некаторыя моманты з іх жыцця мне не падабаюцца. Напрыклад, не магу пагадзіцца з «турэмнай этнаграфіяй» на чалавеку. Размалёўваюць цела, не разумеючы сэнсу графічных знакаў, якія пасля адмоўна адаб’юцца на пачуццёвым стане асобы. Усе гэтыя «размалёўкі», праколы далёкія ад нашых традыцый, філасофіі і маралі. 

– Сёння вядзецца шмат спрэчак аб патрыятызме. Хто такі, па-вашаму, сапраўдны патрыёт?

– Чалавек, які ганарыцца сваімі бацькамі, роднай мовай і краем, дзе нарадзіўся і жыў ці жыве. Ён не проста дэкларуе гэтае пачуццё, а свядома, практычна робіць карыснае для сваёй краіны, робіць тое, што аб’ядноўвае нас, а не аддаляе. Нацыянальная ідэя – у глыбінных традыцыях нашай культуры, у абрадах і звычаях нашых продкаў, у філасофіі народа, якая развівалася стагоддзямі. І народны танец фарміруе пачуццё патрыятызму, любоў да малой радзімы. Пра беларусаў у свеце гавораць па-добраму. І гэта нездарма. Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы!

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гомеле

Ria.city

«Белавиа» приостановит рейсы в два российских города на зимний период

Обзор происшествий на дорогах области за предвыходные и выходные дни

Снег на носу: готовность Гомельщины к зиме обсудили на заседании облисполкома

В Гомеле прошел конкурс по безопасности «СуперСТАР + ЮнСпас»

Музыкальные новости

Спартак Кострома - Енисей. Гол и лучшие моменты (видео). FONBET Кубок России по футболу сезона 2024-2025 гг. Футбол (видео)

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»

Желдорреммаш определил лучших работников локомотиворемонтных заводов 2024 года

Игорь Ларионов стал новым амбассадором Лошадиной силы

Новости России

Жара возвращается? Синоптики дали прогноз на 24 сентября

Снег на носу: готовность Гомельщины к зиме обсудили на заседании облисполкома

В Гомельской области за пятницу и выходные в ДТП пострадали велосипедист и две пассажирки легковушек.

27 сентября в Брагине личный прием граждан проведет начальник управления по Гомельской области ГУСБ МВД Артем Мишенин

Экология в России и мире

Как стильные прически и отличный макияж могут изменить имидж

Фестиваль «Чистопрудный Fest» покажет исторические районы Москвы с необычной стороны

В городском округе Домодедово проведена агитационно-разъяснительная работа с населением о сохранности имущества.

Питание и здоровье: чего нам не хватает?

Спорт в России и мире

Эйсинг-777 // Марин Чилич стал самым низкорейтинговым чемпионом турнира АТР

Кудерметова вышла в третий круг турнира WTA 1000 в Пекине

Камилла Рахимова вышла во второй круг WTA-1000 в Пекине, обыграв Кимберли Биррелл

Алибек Качмазов поднялся на 73 позиции в рейтинге ATP, достигнув 179-го места

Moscow.media

На Неву вернулся один из первых речных трамвайчиков Петербурга

DCLogic: программная платформа «Кандата» повысит эффективность работы отечественных предприятий до 15%

Проект «Райтек ДТГ» стал лучшим в ПФО

"Пейзажи Карелии"







Топ новостей на этот час в Гомеле и Гомельской области

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *