Новыя расейскія абстрэлы Днепрапятроўскай вобласьці. У Кіеве завяршылі пошукі загінулых 17 чэрвеня
У ноч на 19 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі ўдар па некалькіх вобласьцях Украіны. Зноў ёсьць ахвяры сярод цывільных, але Пуцін зноў аспрэчыў інфармацыю, што Расея абстрэльвае мірнае насельніцтва.