Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ніколі не пагодзіцца на стварэньне аўтаномій на тэрыторыі Літвы. Аднак ён адзначыў, што ня варта ўспрымаць як сур’ёзную прапанову словы Сяргея Ціханоўскага пасьля вызваленьня з турмы ў інтэрвію праекту «Жыцьцё-маліна» на пачатку ліпеня.