Маніторынгавая місія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ, IAEA) паведаміла аб артылерыйскім абстрэле ў непасрэднай блізкасьці да пляцоўкі Запароскай АЭС у той час, калі яе прадстаўнікі праводзілі агляд сховішча сухога адпрацаванага паліва ЗАЭС.