Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта зь сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда. Але адкуль увогуле ўзялася гэтая сям’я, навошта было яе згадваць? Рэч у тым, што частка сям’і Дональда Трампа паходзіць менавіта зь Беларусі.