Беларускі біскуп запрасіў папу Льва XIV наведаць Беларусь
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска запрасіў папу рымскага Льва XIV наведаць Беларусь 1 кастрычніка падчас аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра ў Ватыкане, паведамляецца на старонцы беларускага герарха ў «Інстаграме».
«Наш Касьцёл марыць і моліцца, каб ваш візыт у нашую краіну стаў магчымым. Мы ўсе стомлены вайной паміж нашымі суседзямі, а ваш прыезд у Беларусь будзе знакам супакою і надзеі», — перадаў ён свае словы ў сацсетцы, піша Позірк.
Пасьля аўдыенцыі біскупы, якія ў ёй...