Раніцай 19 лістапада расейскія войскі нанесьлі магутны ракетны ўдар па заходніх і ўсходніх вобласьцях Украіны. Ракеты ляцелі і празь беларускую тэрыторыю. Найбольш ад абстрэлаў пацярпелі Львоўская, Івана-Франкоўская, Цярнопальская, Днепрапятроўская і Харкаўская вобласьці.