Рыма Журайціс кінула жыцьцё ў ЗША і ратуе жаўнераў ва Ўкраіне. Фінансавы офіс яна прамяняла на відовішча разарваных канцавінаў і вантробаў. Часам усё, чаго яна хоча, — гэта гарачы душ. Але вяртацца да цывільнага жыцьця Рыма плянуе толькі, калі скончыцца вайна.