Добавить новость
World News
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Ці дзеяньні Трампа ў Вэнэсуэле ставяць крыж на марах беларускай апазыцыі? Вось два розныя меркаваньні

Лідэрка вэнэсуэльскай апазыцыі прысьвяціла сваю Нобэлеўскую прэмію Дональду Трампу і была гатовая падзяліцца зь ім узнагародай. Але не дапамагло. Пасьля арышту дыктатара Вэнэсуэлы Трамп падтрымаў ягоную намесьніцу. На думку Вашынгтона, апазыцыя нарабіла шмат памылак, якія паказалі, што яна няздольная стаць рэальнай альтэрнатывай уладзе.

На пасаду часовага кіраўніка Вэнэсуэлы амэрыканцы прызначылі намесьніцу арыштаванага Нікаляса Мадура, віцэ-прэзыдэнту Дэльсі Радрыгес. Шмат хто чакаў, што ўлада ў краіне дастанецца Марыі Карыне Мачада, лідэрцы апазыцыі.

Чаму ўвогуле гаварылі пра МачадаУ 2024 годзе ў краіне праходзілі прэзыдэнцкія выбары і Мачада называлі фаварыткай. Але Вярхоўны суд забараніў ёй вылучацца. Фармальна праз тое, што яна выступала ў падтрымку санкцыйнай палітыкі ЗША і нібыта ўдзельнічае ў карупцыйных схемах. У выніку замест яе на выбары пайшоў яе паплечнік Эдмунда Гансалес. Паводле апазыцыі, ён набраў звыш 70%. Улады ж абвясьцілі перамогу Мадура з вынікам 52%. У краіне пачаліся пратэсты, якія не прывялі да пераменаў.

Пасьля арышту Нікаляса Мадура, шмат хто лічыў, што менавіта Мачада ўзначаліць, прынамсі часова, Вэнэсуэлу. Але Дональд Трамп вельмі хутка расставіў кропкі над і. Ён заявіў, што Мачада «мілая жанчына, якая, аднак, ня мае падтрымкі ў краіне».

Як паведамляе The New York Times, яе адносіны з чыноўнікамі Трампа пачалі псавацца яшчэ год таму. Яшчэ да арышту Мадура, як піша выданьне, Мачада не была сярод фаварытаў Трампа на месца лідэра Вэнэсуэлы.

Чаму Трамп не падтрымаў МачадаКлючавым для прэзыдэнта ЗША сталі аргумэнты высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку дзяржсакратара Марка Рубіё, які заявіў, што калі Злучаныя Штаты паспрабуюць падтрымаць апазыцыю, гэта можа яшчэ больш дэстабілізаваць краіну і запатрабаваць больш магутнай ваеннай прысутнасьці ўнутры краіны. Гэты пункт гледжаньня, як піша The New York Times, таксама адлюстраваны ў сакрэтным аналізе ЦРУ.

«Рэальнасьць сытуацыі такая, што, на жаль, пераважная большасьць апазыцыі больш не прысутнічае ў Вэнэсуэле. У нас ёсьць кароткатэрміновыя праблемы, якія трэба вырашаць неадкладна». — сказаў днямі Марка Рубіё.

Высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі былі расчараваныя ацэнкамі Мачада. Яны лічылі, што лідэрка апазыцыі дала недакладныя зьвесткі пра тое, што Мадура слабы і знаходзіцца на мяжы краху. Яны скептычна паставіліся да яе здольнасьці ўзяць уладу ў Вэнэсуэле.

Як і ў выпадку Беларусі з Джонам Коўлам, у прэзыдэнта ЗША Трампа ёсьць свой прадстаўнік у справах Вэнэсуэлы, гэта Рычард Грэнэл. Калі ён прыбыў у Вэнэсуэлу ў студзені 2025-га, дзе сустракаўся з Мадура, Мачада адмовілася ад спатканьня зь ім. Амэрыканцы гарантавалі бясьпеку апазыцыянэрцы, якая ўжо тады хавалася ад уладаў у падпольлі. Але Мачада не прыняла прапанову. Як і Джон Коўл у Беларусі, Грэнэл дамагаўся ад рэжыму ў Каракасе вызваленьня палітвязьняў. Але каманда Мачада адмовілася перадаваць ім сьпісы палітычных зьняволеных.

The New York Times пералічыла нават канкрэтныя паводзіны Марыі Мачада, якія прымусілі Вашынгтон адмовіцца ад стаўкі на яе.

Катэгарычная адмова ад любых перамоваў або кантактаў з урадам Мадура. Гэта была асновай палітычнай стратэгіі Мачада. Яна прынесла ёй павагу і падтрымку большасьці вэнэсуэльцаў, але паралізавала яе здольнасьць стварыць больш шырокую кааліцыю, здольную забясьпечыць ёй барацьбу за ўладу.Безумоўная падтрымка Мачада амэрыканскіх санкцый. Гэта разбурыла яе адносіны з бізнэс-элітай Вэнэсуэлы, якая ўжо выбудавала сыстэму паводзін з Мадура.Эканамічныя дарадцы Мачада сьцьвярджалі, што кожны даляр, які паступае ў Вэнэсуэлу, — гэта даляр для Мадура. Такая радыкальная пазыцыя адштурхнула многіх чальцоў грамадзянскай супольнасьці Вэнэсуэлы, якія працуюць над паляпшэньнем умоў жыцьця ў краіне. Яе пасланьне ўсё больш пачало адлюстроўваць погляды дыяспары і адхіляцца ад рэалій людзей, якія засталіся ў Вэнэсуэле.Чальцы каманды Мачада і яе саюзьнікі ў выгнаньні праводзілі ў сацыяльных сетках барацьбу і дыскрэдытацыю публічных асоб, чыя праца адрозьнівалася ад іх поглядаў.Гэтыя дзеяньні, паводле выданьня, каштавалі лідэрцы апазыцыі падтрымкі чальцоў Дэмакратычнай партыі і многіх бізнэсоўцаў, амэрыканскіх і вэнэсуэльскіх, якія мелі інтарэсы ў Вэнэсуэле і ўплыў у асяродзьдзі Трампа.

Шмат якія краіны Захаду, а нават Лацінскай Амэрыкі, не прызнавалі рэжым Мадура і лічылі пераможцамі прэзыдэнцкіх выбараў апанэнтаў рэжыму. Але статус пераможцаў у вачах міжнароднай супольнасьці ніяк не паўплываў на іхні прыход да ўлады пасьля ліквідацыі дыктатара.

Ці можа такі сцэнар пагражаць і беларускай апазыцыі ў выпадку зьнікненьня Лукашэнкі?

«Ціханоўскую і Мачада шмат што адрозьнівае»Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі кажа, што падтрымка заходнімі партнэрамі дэмакратычных сілаў выходзіць далей за маральную падтрымку.

«Эўракамісія праводзіць штогадовыя стратэгічныя кансультацыі, ёсьць падтрымка для незалежных мэдыяў, грамадзянскай супольнасьці. Выдаткавана ўжо 3 млрд эўра на дэмакратызацыю Беларусі. Усё гэта паказвае і на пэўны давер і на разуменьне таго, што калі будуць адбывацца перамены, то ёсьць і людзі, і структуры, і падтрымка для такіх зьменаў. І гэтая пасьлядоўнасьць за пяць год паказвае, што да Ціханоўскай ставяцца ня проста як да маральнага аўтарытэту. Ёсьць інвэстыцыя часу, сродкаў і палітычнага капіталу іншых палітыкаў у дэмакратычную Беларусь. Але як гэта адбудзецца — іншае пытаньне. Няма ніякай сакрэтнай формулы як дэмакратызаваць Беларусь», — кажа Дзяніс Кучынскі.

У сытуацыях беларускай і вэнэсуэльскай апазыцыяў Кучынскі бачыць як шэраг падабенстваў, так і адрозьненьняў. Ён асабісты знаёмы з Марыяй Мачада і яе ценявым мінстрам замежных справаў. Паводле яго, адно з ключавых адрозьненьняў у тым, што Офіс Ціханоўскай падтрымлівае перамовы з рэжымам Лукашэнкі і выказваецца за правядзеньне «круглага стала».

«Мы шукаем мірнае вырашэньне нашага крызісу — і гэта нас адрозьнівае. Гэта робіць нас больш рэалістычнымі. Мы ня робім стаўку на брутальную рэвалюцыю. Падыход Мачада да санкцыяў таксама больш радыкальны. У нас падыход больш гнуткі, мы заўсёды падзяляем санкцыі і людзей, а Мачада кажа, што кожны даляр ідзе рэжыму. Мы кажам пра Лукашэнку і ягоныя гаманцы», — кажа Кучынскі.

Дарадца Ціханоўскай падкрэсьлівае, што ў Офісу ёсьць пастаянны кантакт зь Белым домам і ў справе вызваленьня палітвязьняў, і ў пытаньнях супрацы.

«Ёсьць пастаянныя візыты і сазвоны. Амэрыканская адміністрацыя не губляла б час, калі б ім усё гэта было нецікава. Тым больш, што ў іх адбыліся скарачэньні і працуе менш людзей».

«Я ня бачу аргумэнтаў, якія б беларускі рух мог прадставіць Трампу наконт адрозьненьня ад Мачада»Былы дыплямат і супрацоўнік Офісу Ціханоўскай Валеры Кавалеўскі, які заснаваў Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва кажа, што падчас адной з сустрэч у Белым доме ён пачуў наступныя словы: аўтарытарных рэжымаў у сьвеце так шмат, што Амэрыка ня можа зь імі не размаўляць.

«ЗША гатовыя весьці справы з уладамі Вэнэсуэлы, з тымі людзьмі, якія гатовыя прымаць рашэньні і рэалізоўваць іх. Яны аддзяляюць апазыцыю з выгнаньні, якая ня мае такога досьведу, такога ўплыву і нават ня мае прысутнасьці ў Вэнэсуэле. Гэта „рэалпаліцік“ у чыстым выглядзе, маўляў, мы супрацоўнічаем з тымі, хто здольны вырашыць нашыя пытаньні», — кажа Кавалеўскі.

На яго думку, стратэгія вэнэсуэльскай апазыцыі шмат у чым нагадвае беларускую, якая кажа пра ізаляцыю, непрызнаньне Менску, санкцыі.

«Гэта важны момант для нас. Мы мусім разумець, што дзяржавы заўсёды будуць выбіраць працаваць зь дзяржавамі. Для іх зразумела як сыстэмы працуюць паміж сабой. Амэрыканцы вельмі моцна працавалі з вэнэсуэльскай апазыцыяй, але расчараваліся і прыйшлі да высновы, што яе прыход да ўлады можа яшчэ больш дэстабілізаваць сытуацыю. А Беларусь у яшчэ больш складанай сытуацыі, бо ёсьць Расея, якая моцна пранікла ў сыстэму кіраваньня Беларусі. І калі рэалізоўваць нейкія сцэнары зьменаў у Беларусі, то непазьбежна можна зрабіць горш, а ня лепш».

Паводле Кавалеўскага, ОСЦ робіць стаўку найперш на замежных партнэраў. Гэта тое, праз што ён у прыватнасьці пакінуў каманду Ціханоўскай. Ён лічыць спадзяваньні на Захад перабольшанымі. Кавалеўскі перакананы, што для амэрыканскай адміністрацыі беларуская апазыцыя выглядае слабой, бо не зьяўляецца часткай сыстэмы, ня мае кампэтэнцый і сувязяў.

«Трамп не зацікаўлены ў тым, каб ствараць новыя праблемы, пакуль ты вырашаеш старыя. І гэтыя новыя могуць быць больш складанымі. І я пакуль ня бачу аргумэнтаў, якія б беларускі рух мог прадставіць Трампу, што ў адрозьненьні ад Мачада мы гатовыя прыйсьці ў Беларусь і стаць эфэктыўным партнэрам, каб вырашаць розныя пытаньні», — лічыць кіраўнік Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва.

У чацьвер улады Вэнэсуэлы заявілі пра шырокамаштабнае вызваленьне з турмы палітычных зьняволеных. Дакладнай лічбы яны не назвалі, абмежаваўшыся словамі «вялікая лічба». Найвядомейшая вэнэсуэльская праваабарончая група Foro Penal падлічыла, што ў краіне знаходзіцца больш за 800 палітычных зьняволеных. Гэтая лічба ўключае як мінімум 86 замежных затрыманых з ЗША, Гішпаніі і іншых краін.

Тым часам Дональд Трамп заявіў тэлеканалу Fox News, што плянуе сустрэцца з ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру Марыяй Мачада «на наступным тыдні».

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *