Апошнімі днямі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі шмат увагі ў сваіх выступах надаў Беларусі. Ён упершыню правёў перамовы зь Сьвятланай Ціханоўскай, запрасіў яе наведаць Кіеў. Падобна, украінскае кіраўніцтва нацэлена на больш актыўнае супрацоўніцтва зь беларускай дэмакратычнай супольнасьцю.