Улады дазволілі яшчэ чатыры мітынгі з нагоды Слуцкага збройнага чыну
![Улады дазволілі яшчэ чатыры мітынгі з нагоды Слуцкага збройнага чыну](https://gdb.rferl.org/0BE5287B-0018-4313-9124-8AC2C0DDC7D8_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
Менскі аблвыканкам даў дазвол на правядзеньне ў нядзелю, 25 лістапада мітынгаў, прымеркаваных да 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта Свабодзе паведаміў заяўнік памятных акцый, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.