Расійскі біятланіст спазніўся на старт і прапусціў пасьют
Расійскі біятланіст Яўген Гаранічаў прапусціў гонку пераследу (пасьют) на этапе Кубка свету ў Солт-Лэйк-Сіці з-за спазнення. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў інстаграме.
"Са мной нічога не здарылася. Проста спазніўся на старт. Прабачце", - напісаў Гаранічаў.
Гаранічаў павінен быў стартаваць 15-м - найлепшым з расіян.
Трэнер зборнай Расіі па біятлоне ўжо назваў учынак Гаранічава "парушэннем працоўнай дысцыпліны".
Беларуская