Gulagu. net: У Беларусь перакінутае расейскае спэцпадразьдзяленьне высокааплатных наймітаў
Расейскі праваабарончы праект Gulagu. net паведаміў 11 сакавіка аб пагрозе арганізацыі ў Беларусі тэрактаў, якія будуць скарыстаныя для ўцягваньня краіны ў вайну. Паводле крыніцы Gulagu. net, у Беларусь перакінутая створаная ў стнежні 2022 году пад кантролем ФСБ і Міністэрства абароны Расеі «група высокааплатных наймітаў, гатовых да выканантня ў іх разуменьні „творчых задач“, зьвязаных з перапрананьнем (яўна ў форму ЎСУ) і зьдзяйсьненьнем ад імя Ўкраіны дывэрсій і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі» з мэтай уцягваньня краіны ў вайну. Читать дальше...