У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку лекара Арцёма Сарокіна. ФОТА
![У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку лекара Арцёма Сарокіна. ФОТА](https://gdb.rferl.org/0067e95d-7959-4f8b-9215-e3063733db9d_cx0_cy15_cw0_w800_h450.jpg)
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку лекара Арцёма Сарокіна які знаходзіцца ў СІЗА ў Менску, паведаміў Свабодзе Тэлеграм-канал «Белые халаты. News».
Арцёма Сарокіна і журналістку TUT.by Кацярну Барысевіч вінавацяць у разгалошваньні мэдычнай таямніцы. Яны паведамілі пра экспэртызу крыві загінулага 12 лістапала ў Менску Рамана Бандарэнкі. Насуперак сьцьвярджэньням Лукашэнкі і Сьледчага камітэту, алькаголю ў крыві Рамана не было.
За выкраданьне й зьбіцьцё Рамана Бандарэнкі дагэтуль не пачалі крымінальнай справы. Яго маці дагэтуль не прызналі пацярпелай.
Беларуская дыяспара ў Польшчы падтрымала ініцыятыву неабыякавых медыкаў у падтрымку Арцёма Сарокіна.