Найноўшая гісторыя 1 красавіка ў Беларусі: сьмех скрозь сьлёзы
![Найноўшая гісторыя 1 красавіка ў Беларусі: сьмех скрозь сьлёзы](https://gdb.rferl.org/CC472DAD-26E6-4F2A-A0F3-796A5DEC146B_w800_h450.jpg)
«Аналітыкі заўважылі, што грамадзкі клімат апошніх 20-ці гадоў у Беларусі зусім не спрыяў публічным праявам шчырага сьмеху», — пісалі мы на сайце svaboda.org 1 красавіка 2013 году. На жаль, тое самае можна сказаць пра любы з апошніх (20? 26?) гадоў. З чаго мы жартавалі 1 красавіка 2011–2020?