Бацька і цётка Латыпава расказалі пра другі дзень суду над Сьцяпанам
![Бацька і цётка Латыпава расказалі пра другі дзень суду над Сьцяпанам](https://gdb.rferl.org/c4a69f95-bbf9-462e-9ffa-587a2a7f33d6_tv_w800_h450.jpg)
10 чэрвеня аднавіўся суд у крымінальнай справе супраць Сьцяпана Латыпава. Пасяджэньне адбываецца ў судзе Савецкага раёну Менску.
Судзьдзя Аляксандар Воўк, дзяржаўны абвінаваўца — Уладзімер Рабаў. Абараняюць Латыпава адвакаты Кацярына Жаўтанога і Ільля Пярхальскі, яны пад падпіскай аб невыдаваньні.
Суд прызначыў судова-псыхіятрычную экспэртызу, якая будзе праводзіцца ў РНПЦ псыхічнага здароўя ў Навінках. Сваякі кажуць, што гэта пустое марнаваньне часу, бо некалькі месяцаў таму Сьцяпан ужо прайшоў такую экспэртызу, яна ня выявіла ніякіх парушэньняў.