На Філіпінах разьбіўся вайсковы самалёт з 85 чалавекамі на борце
Грузапасажырскі самалёт Lockheed C-130, які належыць ВПС Філіпін, разьбіўся пры пасадцы ў нядзелю на востраве Джолі ў правінцыі Сулу на поўдні краіны а палове на сёмую па менскім часе.