Валер Карбалевіч: Стыль Лукашэнкі – ў адной фразе спалучаць ўзаемавыключныя тэзісы
Валер Карбалевіч распавёў пра пяты пакет санкцый, і чаму трэба глядзець не на заявы Лукашэнкі, а на рэальнасць.
Валер Карбалевіч распавёў у эфіры нашага радыё Уладу Грынеўскаму пра пяты пакет санкцый, і чаму трэба глядзець не на заявы Лукашэнкі, а на рэальнасць.
– Ці заслужыла Беларусь чарговыя санкцыі?
– Заслужылі ці не заслужыла цяжка казаць, а вось справакавалі – безумоўна. Пяты пакет санкцый ёсць адказ Еўрасаюза на міграцыйны крызіс, які разгараецца, справакаваны беларускімі ўладамі.
– Беларускія шлады кажуць, што ніякага дачынення не мае да мігранцкага крызісу.
– Заявы беларускіх уладаў і Лукашэнкі вельмі супярэчлівыя. Некалькі разоў Лукашэнка прызнаваў, што мы перасталі кантраляваць беларускую граніцу ў звязку з тымі нядобрымі дзеяннямі ў наш адрас з боку Захаду. І ў выніку Еўропа атрымала гэты мігранцкі крызіс. То бок, ён не хавае, што менавіта беларускія ўлады спрычыніліся да гэтага. А іншым разам яны спрабуюць абвергнуць, то й жа самы Лукашэнка ў інтервью CNN спрабаваў абвергнуць тое, што ён сам калісьці прызнаваў. Таму я бы глядзеў не на заявы, а на рэальнасць.
– Адносна санкцый сёння таксама супярэчлівае выказванне прагучала – з аднаго боку Аляксандр Лукашэнка гаворыць, што санкцый ніякіх няма і ўвогуле яны ніяк не паўплываюць на нашу эканоміку, а з іншага боку прызнаецца, што санкцыі ўжо колькі разоў былі і Беларусь іх перажывала. Сапраўды праблемы такой няма ў Беларусі?
– Гэта ж палітычны стыль Лукашэнкі, калі ў адной фразе ён спалучае ўзаемавыключныя тэзісы. Калі ніякіх санкцый няма, тады навошта праводзіць ужо не першую нараду аб процідзеянні гэтым санкцыям? З іншага боку, ён кажа мы пад гэтымі санкцыямі даўно, але такіх санкцый яшчэ не было, а рэальна санкцыі яшчэ не пачалі дзейнічаць. Таму ўсе гэтыя разважанні хутчэй больш прапагандысцкія.
Цаклкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя