«Не маўчы! Вірус страху страшнейшы за ковід». Беларускі пэрформанс у Кіеве. Фота і відэа
У Кіеве пры падтрымцы беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці і ўкраінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў каманда творчай ініцыятывы «Actors For Future» правяла пэрформанс «НеМолчи». Галоўная ідэя — «ёсьць вірус, страшнейшы за ковід, і гэта вірус страху».