“Мы развітваемся з годам, які прынёс нашай краіне суцэльныя страты”
![“Мы развітваемся з годам, які прынёс нашай краіне суцэльныя страты”](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/09/Вераніка-Іванова.jpg)
Кажа старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова.
“Мы развітваемся з годам, які прынёс нашай краіне суцэльныя страты”, – гаворыць старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/09/%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0-%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B0.jpg)
Перадусім гэта страты жыццёвыя на фоне пандэміі, а таксама масавыя арышты грамадзян за іх палітычныя перакананні.
Грамадская дзяячка адзначае, што ў навагоднюю ноч варта згадаць тых блізкіх, хто сустракае 2022 год за кратамі:
– Хочацца сказаць пра людскія згубы, пра гады, вырваныя з жыцця ў людзей, якія адбываюць пакаранне па надуманых абвінавачваннях, пра згубленыя гады дзяцінства ў іх дзяцей і сем’яў. І аспект гэты настолькі негатыўны, што ў кожнай з нашых сем’яў час паставіць адно пустое крэсла за стол у памяць пра тых, каго гэты год ад нас забраў. І добра, што гэты чалавек забраны ад нас на нейкі час, а не назаўсёды.
Суразмоўца дадае, што ў пакутах нараджаецца беларуская грамадзянская нацыя, і няхай павольна, але грамадзяне крочаць да новай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя