Грэцкі дыплямат заявіў аб мэтанакіраваным зьнішчэньні Марыюпаля расейскімі войскамі
Генэральны консул Грэцыі ва ўкраінскім Марыюпалі Маноліс Андрулакіс вярнуўся ў Атэны і распавёў, што бачыў у горадзе, які трапіў у аблогу расейскіх войскаў. Украіна адкінула ультыматум захопнікаў і заявіла, што абарона гораду будзе працягвацца.