The Times: Расея вырашыла напасці на Малдову
Па словах адной з крыніц, ёсць шэраг сігналаў пра тое, што Расея плануе ў бліжэйшы час напасці на адну з былых рэспублік СССР.
Artykuł The Times: Расея вырашыла напасці на Малдову pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Масква паспрабуе адкрыць новы фронт супраць Украіны з Малдовы, паведамляюць украінскія вайсковыя крыніцы, якія спасылаюцца на The Times.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2015/08/1374201504_1391928_original-833x400.jpg)
Па словах адной з крыніц, ёсць шэраг сігналаў пра тое, што Расея плануе ў бліжэйшы час напасці на адну з былых рэспублік СССР. Малдаўская армія налічвае ўсяго 3250 жаўнераў. Захоп Малдовы дазволіў бы Расеі наступаць на Адэсу з захаду.
„Мы лічым, што Крэмль ужо прыняў рашэнне напасці на Малдову. Лёс Малдовы вельмі важны. Калі расіяне пачнуць браць яе пад кантроль, мы станем больш лёгкай мішэнню ў вайсковым плане, а пагроза для Украіны будзе экзістэнцыяльнай”, – сказала крыніца выданню The Times.
( Польскае радыё)
Artykuł The Times: Расея вырашыла напасці на Малдову pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.