Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Яўген Вапа: „У дарозе. Уцякаць. Эміграваць. Знікаць…”

Яўген Вапа: „У дарозе. Уцякаць. Эміграваць. Знікаць…”

Сі­стэм­нае зла­чын­ства, якое пры­му­шае лю­дзей да бе­жан­ства, ужо са­мо са­бою па­тра­буе між­на­род­на­га асу­джэн­ня.

Artykuł Яўген Вапа: „У дарозе. Уцякаць. Эміграваць. Знікаць…” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Галоўны рэдактар штотыднёвіка „Ніва” Яўген Вапа у сваім новым артыкуле „У дарозе. Уцякаць. Эміграваць. Знікаць…” выклаў сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і палітычнай эміграцыі беларусаў:

Лу­ка­шызм як зла­чын­ная па­лі­тыч­ная сі­стэ­ма за ўсе свае ан­ты­бе­ла­ру­скія і ан­ты­ча­ла­ве­чыя дзе­ян­ні па­ві­нен быць аба­вяз­ко­ва асу­джа­ны і па­ка­ра­ны так унут­ры кра­і­ны, як і на між­на­род­ным, юры­дыч­ным по­лі. Ужо ў амаль трыц­ца­ці­га­до­вым пе­ры­я­дзе яго іс­на­ван­ня ўсе, хто прык­лаў свае паль­цы і ру­кі дзе­ля яго ўма­ца­ван­ня, па­лі­тыч­най і фі­зіч­най рас­п­ра­вы над яго пра­ціў­ні­ка­мі і мір­ны­мі гра­ма­дзя­на­мі, па­він­ны па­цяр­пець су­до­вае па­ка­ран­не за ўрон на­не­се­ны свай­му на­ро­ду. Та­кія про­ста за­ко­ны на­цы­я­наль­на­га жыц­ця і са­ма­а­чыш­чэн­ня. Без гэ­та­га па­ву­цін­не лу­ка­шыз­му ня­бач­на бу­дзе ап­ля­таць і ду­шыць сва­і­мі по­вя­зя­мі і ні­ця­мі ўсе пра­я­вы бе­ла­ру­скай дзяр­жаў­нас­ці і са­ма­стой­на­га жыц­ця. Звы­чай­ная спра­вяд­лі­васць па­тра­буе так­са­ма, каб гра­ма­дзя­не кра­і­ны па­ба­чы­лі і па­ве­ры­лі, што зла­чын­цам мес­ца ў тур­мах, а не толь­кі ў пе­ра­са­дач­ных эша­ло­нах ула­ды і фі­нан­са­ва-бан­каў­ска-юры­дыч­ных струк­ту­рах.

І ня­хай не льюць тут кра­ка­дзі­ла­вых слёз усе тыя, што, пры­кід­ва­ю­чы­ся пра­ва­а­ба­рон­ца­мі і дэ­ма­кра­тыч­ны­мі па­лі­ты­ка­мі, трын­дзяць ужо за­раз пра па­мі­ла­ван­не, да­ра­ван­не він, тоў­стую ры­ску па­між ста­ры­мі і но­вы­мі ча­са­мі. Па-пер­шае, гэ­та­га не хо­чуць са­мі бе­ла­ру­сы, па-дру­гое, зла­чын­цы сі­стэ­мы са­мі яе на­да­лей ума­цоў­ва­юць і аба­ра­ня­юць усі­мі сі­ла­мі, бо яна — га­рант іх бяс­пе­кі. Па-трэ­цяе, на­да­лей бу­дзем та­ды на­зы­вац­ца ска­ры­ста­ны­мі іды­ё­та­мі, якія не ро­бяць ані­я­кіх выс­ноў з усёй тра­ге­дыі так пра­цяг­лай дык­та­ту­ры лу­ка­шыз­му. Тое, што лу­ка­шызм гэ­та зла­чын­ная, ан­ты­бе­ла­ру­ская сі­стэ­ма, свед­чаць сот­ні ты­сяч бе­ла­ру­саў, а мо і звыш мі­льё­на, якія бы­лі пры­му­ша­ны па палітычных, эка­на­міч­ных, са­цы­яль­ных пры­чы­нах з’е­хаць з кра­і­ны.

Сі­стэм­нае зла­чын­ства, якое пры­му­шае лю­дзей да бе­жан­ства, ужо са­мо са­бою па­тра­буе між­на­род­на­га асу­джэн­ня. Не ве­даю, ці да­ча­ка­ю­ся са­праў­ды на­ву­ко­ва­га і па ме­ры маг­чы­мас­ці прыб­лі­жа­на­га дэ­маг­ра­фіч­на­га пад­лі­ку пат­рат бе­ла­ру­ска­га на­сель­ні­цтва з па­ло­вы дзе­вя­но­стых га­доў па ка­нец эпо­хі Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі. Тут ме­на­ві­та па­трэб­ны дзе­ян­ні і су­пра­цоў­ні­цтва з між­на­род­ны­мі і па­а­соб­ны­мі на­цы­я­наль­ны­мі ста­ты­стыч­ны­мі ўста­но­ва­мі па ўсім све­це. Пра­цы бе­зу­моў­на шмат, але нель­га так жыц­цё­ва знач­най на­цы­я­наль­най спра­вы па­кі­нуць без рэ­аль­на­га ба­лан­су. У мно­гім ён мо­жа быць і ас­но­вай шмат­лі­кіх праг­рам для між­на­род­най, эка­на­міч­най, куль­тур­най па­лі­ты­кі не­за­леж­най і дэ­ма­кра­тыч­най Бе­ла­ру­сі. А пат­ра­ты ду­хоў­ныя — асі­мі­ля­цыя, дэ­на­цы­я­на­лі­за­цыя на ўсіх эміг­ра­цый­ных нап­рам­ках — гэ­та ж не­а­цэ­не­ныя ані­я­кі­мі руб­ля­мі, еў­ра, до­ла­ра­мі, зла­тоў­ка­мі пат­ра­ча­ныя скар­бы на­шай ге­не­тыч­най пры­сут­нас­ці на гэ­тай зям­лі. Та­го ж хо­чуць і ва­ра­жэнь­кі на­шы на ўсіх аб’­яў­ле­ных і скры­тых ва­ен­ных фран­тах, што дзя­лі­лі ра­ней і рэ­жуць за­раз бе­ла­ру­скую зям­лю.

А ця­пер ме­на­ві­та толь­кі не­вя­лі­кая жме­ня су­хой ста­ты­сты­кі, якая хоць у не­вя­лі­кай сту­пе­ні па­каз­вае тое, што бе­жан­ства бе­ла­ру­саў па­вя­ліч­ва­ец­ца і ня­се доў­га­тэр­мі­но­выя дэ­маг­ра­фіч­на-на­цы­я­наль­ныя зме­ны на сваю не­ка­рысць. Апуб­лі­ка­ва­ныя за­раз да­ныя ад­каз­ных міг­ра­цый­ных уста­ноў Поль­ш­чы і Літ­вы да­юць нам маг­чы­масць уя­віць аб’­ём праб­ле­мы і ад­каз­насць пры­тым лу­ка­шыз­м­цу і за гэ­тую сфе­ру. А мо лепш і праў­дзі­ва бу­дзе гэ­та наз­ваць мэ­та­на­кі­ра­ва­ны­мі дзе­ян­ня­мі су­праць бе­ла­ру­ска­га на­ро­да, про­ста ад­ной з прык­мет на­цы­я­наль­на­га ге­на­цы­ду. Ні­жэй­пуб­лі­ка­ва­ныя ліч­бы пры­во­джу за афі­цый­ны­мі ка­мю­ні­ке, пе­ра­да­дзе­ны­мі для рас­паў­сю­ду ў ме­дыя.

Прад­стаў­ні­ца Лі­тоў­ска­га дэ­пар­та­мен­та міг­ра­цыі Іа­лі­та Ге­стаў­тай­тэ агу­чы­ла, што за апош­нія пяць га­доў коль­касць за­меж­ні­каў у Літ­ве пад­во­і­ла­ся. Ця­пер іх тут больш за 100 ты­сяч. На пер­шым мес­цы — бе­ла­ру­сы. У 2017 і 2018 га­дах у Літ­ве пра­жы­ва­ла 46 000-49 000 за­меж­ні­каў, у 2019 го­дзе — 58 000, у 2020 — 73 800, у 2021 — ужо 87 300. У па­чат­ку 2022 го­да від на жы­хар­ства ў Літ­ве ці на­цы­я­наль­ная ві­за бы­ла ў 100 200 за­меж­ні­каў. Ге­стаў­тай­тэ ска­за­ла, што больш за ўсё ча­со­вых ві­даў на жы­хар­ства вы­да­лі бе­ла­ру­сам і ўкра­ін­цам (ад­па­вед­на 20 500 і 19 600). Ка­ля 3600 ча­ла­век пры­е­ха­лі з Ра­сіі, менш за 1000 ві­даў на жы­хар­ства ат­ры­ма­лі гра­ма­дзя­не Ін­дыі, Уз­бе­кі­ста­на, Кыр­гыз­ста­на, Мал­до­вы, Ка­зах­ста­на, Ні­ге­рыі і Гру­зіі. Больш за ўсё на­цы­я­наль­ных віз так­са­ма вы­да­лі бе­ла­ру­сам — 21 300, ук­ра­ін­цам — 12 100, ра­сей­цам — 2800. Ка­лі сплю­са­ваць коль­касць ві­даў на жы­хар­ства і на­цы­я­наль­ных віз, вы­да­дзе­ных Літ­вой бе­ла­ру­сам, ат­рым­лі­ва­ец­ца, што 41 800 асоб жы­ве сён­ня ў Літ­ве. Гэ­та як цэ­лыя Ка­лін­ка­ві­чы ці Ваў­ка­выск. Хва­ля эміг­ра­цыі з Бе­ла­ру­сі, вык­лі­ка­ная жор­ст­кі­мі рэп­рэ­сі­я­мі су­праць гра­ма­дзян­скай су­поль­нас­ці пас­ля вы­ба­раў 2020 го­да ўзмац­ні­ла­ся пас­ля ўвар­ван­ня Ра­сеі ва Ук­ра­і­ну. Мно­гія біз­не­сы су­тык­ну­лі­ся з не­маг­чы­мас­цю да­лей­шай пра­цы і вя­лі­кі­мі ры­зы­ка­мі ва ўмо­вах, ка­лі Бе­ла­русь вы­ка­ры­стоў­ва­ец­ца Ра­се­яй для ата­кі на Ук­ра­і­ну і прыз­на­ец­ца су­свет­най су­поль­нас­цю па­сіў­ным су­аг­рэ­са­рам, і па­ча­лі ак­тыў­ную рэ­ла­ка­цыю су­пра­цоў­ні­каў. Ра­ней ста­ла вя­до­ма, што да­звол на жы­хар­ства ў Поль­ш­чы ма­юць 50 ты­сяч бе­ла­ру­саў, 45 ты­сяч з іх вы­е­ха­лі з кра­і­ны пас­ля жніў­ня 2020 го­да.

Бе­ла­ру­сы з’яў­ля­юц­ца дру­гой па коль­кас­ці гру­пай за­меж­ні­каў, якія пра­жы­ва­юць у Поль­ш­чы. Больш за 50 ты­сяч гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі ат­ры­ма­лі па­ста­ян­ны від на жы­хар­ства ў гэ­тай кра­і­не, па­ве­дам­ляе Уп­ра­ва па спра­вах за­меж­ні­каў. З па­чат­ку 2021 го­да коль­касць бе­ла­ру­саў, якія ат­ры­ма­лі да­звол на па­ста­ян­нае пра­жы­ван­не ў Поль­ш­чы, уз­рас­ла на 90%. Боль­шасць ат­ры­ма­лі па­ста­ян­ны від на жы­хар­ства на ас­но­ве іх поль­ска­га па­хо­джан­ня і карт па­ля­ка. Так­са­ма рас­це коль­касць бе­ла­ру­саў, якія ат­рым­лі­ва­юць ча­со­вы від на жы­хар­ства, але Уп­раў­лен­не не пры­во­дзіць кан­к­рэт­ных да­ных. Ся­род бе­ла­ру­саў-ула­даль­ні­каў па­ста­ян­на­га ві­ду на жы­хар­ства 55% скла­да­юць лю­дзі ва ўзрос­це 20-39 га­доў, 17% — ва ўзрос­це да 20 га­доў і 28% — лю­дзі ста­рэй­шыя за 40 га­доў. Боль­шасць бе­ла­ру­саў вы­бі­рае для жыц­ця Ма­за­вец­кае ва­я­вод­ства (19 ты­сяч ча­ла­век) і Пад­ляш­скае ва­я­вод­ства (9 ты­сяч ча­ла­век). Най­час­цей абі­ра­ны­мі рэ­гі­ё­на­мі з’яў­ля­юц­ца яш­чэ Ма­ла­поль­скае ва­я­вод­ства (4,2 тыс.), Па­мор­скае (4 тыс.) i Люб­лін­скае (3,2 тыс.). Пас­ля прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў у жніў­ні 2020 го­да па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць бе­ла­ру­саў, якія звяр­ну­лі­ся па між­на­род­ную аба­ро­ну ў Поль­ш­чы. З іх аба­ро­ну ат­ры­ма­лі амаль 3 ты­ся­чы ча­ла­век. Па­вод­ле па­ве­дам­лен­ня ўпра­вы, спраш­чэн­не вы­да­чы віз і до­ступ да рын­ку пра­цы зра­бі­лі Поль­ш­чу вель­мі пры­ваб­ным кі­рун­кам для бе­ла­ру­скіх міг­ран­таў. Прад­п­ры­маль­ні­кі і спе­цы­я­лі­сты ІТ-ін­дуст­рыі мо­гуць ска­ры­стац­ца пра­гра­май Po­land. Bus­si­nes Har­bo­ur — ком­п­лек­с­ным па­ке­там, які спры­яе пе­ра­ез­ду на тэ­ры­то­рыю Поль­ш­чы. А ўла­даль­ні­кі так зва­най гу­ма­ні­тар­най ві­зы мо­гуць пра­ца­ваць, не му­ся­чы ат­рым­лі­ваць да­дат­ко­вых да­зво­лаў.

Гэ­тыя да­ныя не ўліч­ва­юць асоб пра­жы­ва­ю­чых у Поль­ш­чы на ас­но­ве важ­ных ка­рот­ка- ці доў­га­тэр­мі­но­вых віз. Столь­кі су­хая ста­ты­сты­ка, якая не дае поў­на­га ад­ка­зу на пы­тан­ні пра рэ­аль­ную коль­касць гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, якія апы­ну­лі­ся ў нас, у Поль­ш­чы, пас­ля 1995 го­да. Ад­кры­тым за­ста­ец­ца ас­ноў­нае для нас пы­тан­не, коль­кі з пра­жы­ва­ю­чых афі­цый­на гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі ў мі­ну­ла­год­нім пе­ра­пі­се на­сель­ні­цтва ў Поль­ш­чы за­пі­са­ла­ся про­ста бе­ла­ру­са­мі? Ці мо, іду­чы за ду­хам гі­сто­рыі, аса­бі­стым пры­ста­са­ван­ствам, ці ат­ры­ма­най ра­ней кар­тай па­ля­ка па­поў­ні­лі без ані­я­кіх сум­нен­няў на­цы­я­наль­ную боль­шасць поль­скай дзяр­жа­вы.

Яў­ген Вапа, „Ніва”, №28, 2022 г.

Artykuł Яўген Вапа: „У дарозе. Уцякаць. Эміграваць. Знікаць…” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

В Дубне идут работы по подготовке капремонта на улице Калинина

Развожаев: в больницах Севастополя остались 47 пострадавших при ракетной атаке

Финны закрыли дело о нарушении границы российскими самолетами

Житель Люберец помог задержать насильника, набросившегося женщину в лесополосе

Музыкальные новости

Команда Сервисного локомотивного депо «Сольвычегодск» филиала «Северный» ООО «ЛокоТех-Сервис» стала победителем эстафеты ГТО железнодорожных игр «Мы вместе»

Путешествуй с “Фанагорией” в небе и по земле!

Лавров: у Москвы есть планы снова собрать формат Россия — Индия — Китай

В АО "Желдорреммаш" введен единый Стандарт по метрологическому обеспечению в производстве.

Новости России

Развожаев: в больницах Севастополя остались 47 пострадавших при ракетной атаке

В лесах Подмосковья выполнены работы по осветлению молодняка

Обнинская АЭС - первая в мире (ВИДЕО)

Пожарные провели тренировку по безопасности для школьников в Химках

Экология в России и мире

Третий международный фестиваль театров кукол «Перекрёсток» прошёл в Новосибирске

Новый рекорд России: медитация Relax FM объединила 1699 человек

Шедевры Моцарта в музее-заповеднике «Царицыно» – Relax FM приглашает совершить музыкальное путешествие сквозь эпохи

На Мальдивы – со скидкой

Спорт в России и мире

Уимблдон потребует от российских теннисистов подписать декларацию о нейтралитете

В Беларуси отреагировали на неожиданное решение Арины Соболенко

Уроженка Тамбова Арина Родионова вышла во второй круг квалификации Уимблдона

Юлия Путинцева выиграла турнир в Бирмингеме

Moscow.media

Армяне – герои СВО. Группой бойца чеченского спецназа «Ахмат» Давида Петросяна с позывным «Карабах» посажены около 1000 дронов-камикадзе. ВИДЕО

Песочный вечер...

Организованных тургруп из Новосибирска в Крыму нет

ТСМ готовит полигон для конкурса механизаторов







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *