Інстытут вывучэньня вайны: Расея выкарыстоўвае для сваёй авіяцыі рамонтную базу Беларусі, каб абысьці санкцыі
![Інстытут вывучэньня вайны: Расея выкарыстоўвае для сваёй авіяцыі рамонтную базу Беларусі, каб абысьці санкцыі](https://gdb.rferl.org/FC136F95-2D0B-4D78-B1D3-0307AA89F64A_w800_h450.jpg)
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны мяркуюць, што Расея вымушаная рамантаваць сваю авіяцыйную тэхніку ў Беларусі, каб абысьці міжнародныя санкцыі, уведзеныя пасьля адкрытага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.