У клубе Beer&History ў Беластоку гаварылі пра верасень 1939 года
У Беластоку ў нефармальным клубе аматараў гісторыі Beer&History прайшла чарговая сустрэча.
Artykuł У клубе Beer&History ў Беластоку гаварылі пра верасень 1939 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ў нефармальным клубе аматараў гісторыі Beer&History прайшла чарговая сустрэча. Гэтым разам гаварылі пра дату 17 верасня 1939 года і яе наступствы для жыхароў беларуска-польскага памежжа і рэгіёна ў цэлым. Гістарычны аповед пра гэтую дату прысутным прадставіў гарадзенскі журналіст і гісторык – Алесь Кіркевіч.
– Гэта было проста нарошчванне тэрыторый уплыву, тэрыторый кантролю Савецкага Саюзу, для якога беларускі, жыдоўскі і ўкраінскі фактары ў дадзеным выпадку гэтай кампаніі былі выкарыстаны, як з’ява, якой можна скарыстацца. Таму тут вельмі класная аналогія, што былі асобна муж і жонка, іх аб’ядналі агульнай турэмнай камерай і вось яны разам. Вось такое свята ў нас гэтага „едзіненія”.
Гістарычны клуб Beer&History, заснаваны беларусамі, дзейнічае ў Беластоку ад ліпеня і праводзіць тут сустрэчы на разнастайныя гістарычныя тэмы, якія так ці інакш звязаныя з беларускай гісторыяй.
Artykuł У клубе Beer&History ў Беластоку гаварылі пра верасень 1939 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.