У лясах пад Ізюмам выявілі масавыя пахаваньні, якія засталіся пасьля адыходу расейскіх войскаў
У лясах пад Ізюмам у Харкаўскай вобласьці былі выяўлены масавыя пахаваньні, як мяркуецца, цывільных асобаў і вайскоўцаў. У распараджэньні «Настоящего времени» апынуліся фатаграфіі пахаваньняў, якія рэдакцыі перадалі ўкраінскія журналісты.