Інстытут вывучэньня вайны: прымус Беларусі да ўдзелу ў вайне з Украінай можа выклікаць супярэчнасьці ўнутры беларускага войска
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) заявілі, што далейшыя спробы Расеі прымусіць Беларусь далучыцца да расейскай вайны ва Ўкраіне могуць выклікаць унутраныя супярэчнасьці ва Ўзброеных сілах Беларусі.