Мастак Бэнксі зрабіў 50 карцін, грошы з продажу якіх перадасьць для дапамогі Ўкраіне
![Мастак Бэнксі зрабіў 50 карцін, грошы з продажу якіх перадасьць для дапамогі Ўкраіне](https://gdb.rferl.org/00240000-0aff-0242-dd3d-08dac607907f_cx0_cy4_cw0_w800_h450.jpg)
Вядомы брытанскі мастак Бэнксі, які нядаўна наведваў Украіну і пакінуў там свае графіці, пасьля чаго стаў ганаровым жыхаром украінскага горада Ірпень, зрабіў 50 карцін, грошы з продажу якіх абяцае перадаць для дапамогі ўкраінцам.