У Беластоку рыхтуецца Шэсце Трох Каралёў
Шэсце Трох Каралёў пройдзе ў бліжэйшую пятніцу амаль у 800 гарадах, мястэчках і вёсках па ўсёй Польшчы і ў некалькіх месцах па ўсім свеце.
Artykuł У Беластоку рыхтуецца Шэсце Трох Каралёў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Шэсце Трох Каралёў пройдзе ў бліжэйшую пятніцу амаль у 800 гарадах, мястэчках і вёсках па ўсёй Польшчы і ў некалькіх месцах па ўсім свеце. Дэвіз сёлетняга шэсця – «Зорка нас вядзе!».
Арганізатары падрыхтавалі больш за паўмільёна кардонных карон і песеннікаў, якія раздадуць удзельнікам. Самае вялікае шэсце стартуе ў Варшаве з Замкавай плошчы.
У Беластоку Шэсце Трох Каралёў адбудзецца 6 студзеня з 12:00 да 14:15. У гэтай сувязі плануюцца абмежаванні дарожнага руху. Шэсце пачнецца ад Plac Jana Pawła II, далей па вуліцах Kościelna, Legionowa, Marii Curie-Skłodowskiej, Liniarskiego, Lipowa і завершыцца на скрыжаванні Rynek Kościuszki i Henryka Sienkiewicza.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку рыхтуецца Шэсце Трох Каралёў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.