КДБ дадаў сем прозвішчаў у пералік асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці
КДБ і МУС вядуць некалькі спісаў асоб і арганізацый, датычных да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці. Міністэрства ўнутраных спраў таксама складае пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Artykuł КДБ дадаў сем прозвішчаў у пералік асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
КДБ дадаў сем прозвішчаў у пералік асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці: аднаго пакістанца і шасцярых беларусаў, – заўважыў праваабарончы цэнтр «Вясна». Цяпер у ім ужо больш за 1000 чалавек, больш за 250 з якіх з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Дакумент апублікаваны на сайце ведамства.
У «тэрарыстычны спіс» КДБ трапіў пакістанец Абдул Рахман Макі (на падставе пастановы Рады бяспекі ААН) і шасцёра беларусаў. Гэта Аляксандр Лыцін, а таксама палітвязні: Таццяна Карповіч, Сяргей Мацюхевіч, Андрэй Шульгат, Дзмітрый Лагодзіч і Сяргей Захаранка.