Ляксей Лявончык: І Беларусь, і Кітай выступілі аўтакратамі да ўласных Нобелеўскіх лаўрэатаў
Па словах актывіста, безумоўна, варта чакаць міжнароднай рэакцыі на жорсткія прысуды Алесю Бяляцкаму і ягоным калегам. Пытанне ў тым, наколькі гэтая рэакцыя зможа паўплываць на рэжым Лукашэнкі, які пачаў манеўраванне выключна паміж Расеяй і Кітаем.
Artykuł Ляксей Лявончык: І Беларусь, і Кітай выступілі аўтакратамі да ўласных Нобелеўскіх лаўрэатаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Абсурднасць прысудаў Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і супрацоўнікаў Правабаарончага цэнтру «Вясна» праз прызму сучасных беларуска-кітайскіх адносінаў пракаментаваў сузаснавальнік ініцыятывы By_help Ляксей Лявончык:
– Гэты прысуд знаходзіцца роўны ў тым самым інтэрвале прысудаў, якія выносіліся раней, то бок тут нічога абсалютна новага. Я асабіста не разлічваў на тое, што Нобелеўская прэмія нейкім чынам паўплывае на беларускія ўлады. Кітай паводзіў сябе гэтаксама. Беларусь і Кітай кіруюцца логікай аўтарытарных рэжымаў. Абскарджваць заўсёды варта, таму што можна тэарэтычна скінуць з гэтага тэрміну нязначны кавалак, там некалькі месяцаў. Лукашэнка за гэты час скончыцца любым чынам – з’едзе, зляціць, збяжыць, Расея разваліцца.
Па словах актывіста, безумоўна, варта чакаць міжнароднай рэакцыі на жорсткія прысуды Алесю Бяляцкаму і ягоным калегам. Пытанне ў тым, наколькі гэтая рэакцыя зможа паўплываць на рэжым Лукашэнкі, які пачаў манеўраванне выключна паміж Расеяй і Кітаем.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ляксей Лявончык: І Беларусь, і Кітай выступілі аўтакратамі да ўласных Нобелеўскіх лаўрэатаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.