Палітвязня Іллю Шапаткоўскага будуць судзіць 15 сакавіка
Ён утрымліваецца ў СІЗА больш за 2,5 гады.
Artykuł Палітвязня Іллю Шапаткоўскага будуць судзіць 15 сакавіка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязня Іллю Шапаткоўскага, які ўтрымліваецца ў СІЗА больш за 2,5 гады, пачнуць судзіць 15 сакавіка.
Яму інкрымінавана ч.1 арт.357 КК (іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам).
Паводле ўладаў, «абвінавачаны адказваў за дэструктыўную інфармацыйную павестку, размяшчаючы медыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясенне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блока і прадстаўнікоў улады. Мэта — закласці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяння ў грамадстве.
Ён актыўна падзяляў ідэі злачынных фармаванняў і спрыяў ім у дасягненні азначаных мэтаў шляхам забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння, культываваў і прапагандаваў у грамадстве пратэсныя настроі».
Справу пачнуць разглядаць у Менгарсудзе. Суддзя – Наталля Бугук, паведамляе ПЦ Вясна.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітвязня Іллю Шапаткоўскага будуць судзіць 15 сакавіка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.