Палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны, пачнуць судзіць 20 сакавіка
Іх затрымалі сілавікі ў сярэдзіне верасня.
Artykuł Палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны, пачнуць судзіць 20 сакавіка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны, пачнуць судзіць 20 сакавіка.
У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацынальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Менску. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за „злоснае хуліганства”. Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала „экстрэмісцкім фармаваннем” канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі менчукі пры арганізацыі акцыі.
Цяпер іх абвінавачваюць па артыкуле “стварэнне або ўдзел у „экстрэмісцкім фармаванні” і “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Справу менчукоў пачнуць разглядаць 20 сакавіка ў Менгарсудзе. Суддзя — Дзіна Кучук.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны, пачнуць судзіць 20 сакавіка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.