У Глыбокім затрыманы Аляксандр Шарабайка
Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прысудзілі 10 сутак арышту.
Artykuł У Глыбокім затрыманы Аляксандр Шарабайка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Глыбокім затрыманы вядомы бодзібілдар Аляксандр Шарабайка — яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі. Пра гэта піша краязнавец Кастусь Шыталь. “Аляксандру, акрамя адміністрацыйкі за рэпосты, быццам бы шыюць крыміналку за абразу чалавека, які называе сябе прэзідэнтам. Перадачы ад родных не прымаюць”, — піша Кастусь.
Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прысудзілі 10 сутак арышту. У мужчыны і яго жонкі Алены сілавікі забралі тэлефоны.
Як прыгадвае “Вясна”, пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 года яго затрымлівалі на трое сутак “па падазрэнні ў злачынстве”.
Artykuł У Глыбокім затрыманы Аляксандр Шарабайка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.