На зьезьдзе русафілаў у Маскве Беларусь прадстаўляў дэлегат, які раней гаварыў пра распад Расеі і шкоду славянафільства
У сераду ў Маскве завершыўся ўстаноўчы сход Міжнароднага руху русафілаў (МДР). Створаную пад эгідай Крамля арганізацыю ўзначаліў баўгарскі палітык Мікалай Малінаў, якога на радзіме афіцыйна абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Расеі.