Сі Цзіньпін прыедзе ў Расею
Гэта адказ на запрашэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Artykuł Сі Цзіньпін прыедзе ў Расею pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэс-служба Крамля паведаміла, што кіраўнік КНР Сі Цзіньпін у панядзелак пачне двухдзённы візіт у Расею. Гэта адказ на запрашэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/03/xi-jinpingas-88381365.jpg)
Візіт адбудзецца ў той час, калі Кітай прапануе Украіне і Расеі пасярэдніцтва ў дасягненні міру. Гэтыя спробы былі сустрэтыя на Захадзе скептычна, улічваючы дыпламатычную падтрымку Масквы з боку Пекіна.
„На перамовах будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні далейшага развіцця ўсебаковага партнёрства і ўзаемадзеяння паміж Расеяй і Кітаем”, — паведаміла прэс-служба Крамля, якую цытуе расейскае агенцтва „РИА Новости”.
Artykuł Сі Цзіньпін прыедзе ў Расею pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.