НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расеяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў
Першы эшалон, які можа складацца прыкладна са 100 тысяч салдат, гатовых да адпраўкі на працягу 10 дзён, можа быць набраны з Польшчы, Нарвегіі і краін Балтыі (Эстоніі, Латвіі і Літвы).
Artykuł НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расеяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У НАТА абмяркоўваюць магчымасць дадаткова ўмацаваць сваю групоўку войск і вайсковай тэхнікі каля межаў з Расеяй, каб не дапусціць распаўсюд вайны за межы Украіны, піша Politico.
Размова ідзе пра 300 тысяч вайскоўцаў.
Першы эшалон, які можа складацца прыкладна са 100 тысяч салдат, гатовых да адпраўкі на працягу 10 дзён, можа быць набраны з Польшчы, Нарвегіі і краін Балтыі (Эстоніі, Латвіі і Літвы).
Аднак, каб гэта адбылося, НАТА павінна пераканаць асобныя краіны прадставіць розныя элементы: салдат, падрыхтоўку, палепшаную інфраструктуру і вялікую колькасць дарагой зброі, абсталявання і боепрыпасаў.
Artykuł НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расеяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.