Лукашэнка да гэтага часу не прызнаў Крым, ня кажучы ўжо пра новыя суб’екты РФ — кіраўнік расейскага Інстытута краін СНД
Погляды кіраўніцтва Беларусі і Расеі на сытуацыю ва Ўкраіне разыходзяцца, заявіў у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» дырэктар Інстытута краін СНД, першы намесьнік кіраўніка камітэту Дзярждумы РФ у справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін.