Мужчыну асудзілі на паўтара года „хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
У судзе Ленінскгаа раёна Менска асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 КК.
Artykuł Мужчыну асудзілі на паўтара года „хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мужчыну асудзілі на паўтара года „хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
У судзе Ленінскгаа раёна Менска асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Менску восенню 2020 года. Ён ішоў разам з пратэстоўцамі ад Стэлы па праспекце Машэрава, затым па вуліцы Максіма Багдановіча і дайшоў да плошчы Бангалор.
Сяргея апазналі па фотаздымках з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў ягоным мабільным тэлефоне. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Artykuł Мужчыну асудзілі на паўтара года „хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.