Гісторык Мікола Волкаў распавядзе, як малявалі бітвы
Мерапрыемства адбудзецца 9-га студзеня а 19-й гадзіне ў беларускім хаб "Новая зямля".
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/01/photo_2024-01-05_08-14-39-1024x1024.jpg)
Як малявалі бітвы раскажа і пакажа гісторык Мікола Волкаў на лекцыі “Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.”
Здабыццё перамогі ў бітве было толькі часткай поспеху. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага важным элементам ваеннай перамогі было яе ўслаўленне. Адным з элементаў гэтай практыкі была баталістыка – жанр жывапісу, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця.
Нягледзячы на невялікую колькасць захаваных карцін гэты жанр быў дастаткова развіты на нашых землях, а адлюстраванні ваенных падзей XVI–XVIII стст. адкрываюць для нас яскравыя вобразы мінулага.
Мерапрыемства адбудзецца 9-га студзеня а 19-й гадзіне ў беларускім хаб “Новая зямля” (Wyszyńskiego 6A) у Беластоку.