Беларус, экстрадыцыі якога Менск дамагаецца ад Армэніі, баіцца, што яго пашлюць ваяваць ва Ўкраіну, — адвакат
Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Армэніі пры перасячэньні мяжы з Грузіяй, калі высьветлілася, што ўлады Беларусі абвясьцілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску.