"Лета, фарбы, сонечнае святло". Яркую выставу прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі
"Мы хацелі паказаць розную інтэрпрэтацыю лета, бо гэта не толькі сонца, але і свежае паветра, кветкі, настрой у партрэце, сюжэтныя кампазіцыі, інтэрпрэтацыя сучасных мастакоў, калі мы бачым не фігуру, а адчуванне і настрой. Тут прадстаўлена лета ў яго самым яркім адлюстраванні", - рэзюмавала Святла Кот.