Пераважна без ападкаў, па ўсходзе - дажджы. Якое будзе надвор'е ў Беларусі 9 жніўня
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна па ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе ў асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі магчымы навальніцы.