Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС сустрэнуцца 14-15 жніўня ў Кыргызстане
Плануецца, што на пасяджэнні будзе зацверджана праграма развіцця біржавых таргоў на агульным біржавым (арганізаваным) рынку тавараў у рамках ЕАЭС, разгледжана гадавая справаздача ЕЭК аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2024 год, а таксама даклады аб ходзе фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС.