Майстар каменю, металу, дрэва: выстава Мікалая Кандрацьева праходзіць у Мінску
Экспазіцыя, якая ахоплівае перыяд творчасці з 1949 па 1997 год, уключае творы з Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, фондаў Беларускага саюза мастакоў і Музея Мінскага трактарнага завода.