Дажджліва і воблачна. Якім будзе надвор'е ў Беларусі сёння
У Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е. Раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём па паўднёвым захадзе пройдуць дажджы.
Вецер будзе ўсходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы да 12 м/с.