Невялікія дажджы і замаразкі чакаюцца ў Беларусі 1 кастрычніка
У першы дзень кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ноччу месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць невялікія дажджы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, днём месцамі парывы дасягнуць 12 м/с.